Gazeta Wyborcza: Пуцін аддаў войску загад, які ставіць свет на мяжу вайны
Расейскі прэзідэнт загадаў расійскім вайскоўцам у Сірыі знішчаць усе мэты, якія пагражаюць расейскім самалётам або базам.
Загад ставіць свет на мяжу вайны. Аб гэтым піша Gazeta Wyborcza, удакладняючы, што Уладзімір Пуцін даручыў Узброеным сілам у Сірыі «дзейнічаць максімальна жорстка» і без
ваганняў знішчаць «усе мэты, якія ўяўляюць пагрозу вайскова-паветраным сілам Расеі ці яе вайсковай інфраструктуры на зямлі».
На практыцы гэта можа азначаць, што калі, напрыклад, турэцкія зенітныя ракеты выпадкова прымуць за мэту расейскі самалёт, які набліжаецца да мяжы Турцыі, то яны стануць
«пагрозай».
У такім выпадку расейскія войскі павінны будуць знішчыць ракеты. Гэта могуць зрабіць знішчальнікі, якія зараз у Сірыі суправаджаюць бамбавікі. А такая атака турэцкай ракеты ў турэцкім небе стане
ваенным нападам на краіну-сябра NATO, што абавязвае ўсе краіны Альянсу расцэньваць гэта як акт агрэсіі супраць сябе.
Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў знайшоў падставы для пачатку вайны з Турцыяй.
Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт
упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі гелікоптэра, які выляцеў на пошукі экіпажа
бамбардзіроўшчыка, загінуў адзін марскі пяхотнік.
28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.
Пасля інцыдэнту з Су-24 прэс-сакратар расейскага прэзідэнта заявіў, што расейская авіяцыя, якая дзейнічае ў Сірыі, будзе выконваць заданні пад прыкрыццём расейскіх СПА.
Міністр абароны таксама заяўляў, што Расея перакіне на сірыйскую авіябазу найноўшы зенітна-ракетны комплекс С-400, здольны паражаць любыя лятальныя апараты, а таксама крылатыя і балістычныя
ракеты сярэдняй і малой далёкасці на вышынях да 35 кіламетраў.
Паводле Хартыі'97