У Расіі ў выніку пажару ў псіханеўралагічным інтэрнаце загінулі 23 чалавекі

У Варонежскай вобласці Расіі ў выніку пажару ў псіханеўралагічным інтэрнаце загінулі 23 чалавекі. Яшчэ 23 чалавекі пацярпелі, паведамляе расійскае МНС.



a054a0a2_d664_4752_8c3f_e477d6071d3e_w640_r1_s.jpg

Пажар у інтэрнаце ў сяле Алфёраўка, недалёка расійска-ўкраінскай мяжы, пачаўся напярэдадні вечарам. Канчаткова спыніць агонь атрымалася толькі раніцай. Паводле папярэдняй інфармацыі, у інтэрнаце на момант пажару было 74 чалавекі, у тым ліку — 29 ляжачых пацыентаў.

Прычыну пажару зараз высвятляюць. Мяркуецца, трагедыю пацягнула няспраўнае электраабсталяванне.

Моцны пажар узнік познім вечарам у суботу, 12 снежня. Пажарныя змагаліся з агнём больш за чатыры гадзіны. Паведамляецца, што будынак плошчай 600 кв. м згарэў цалкам.

Пажары ў псіхбальніцах ў Расіі — з'ява нярэдкая. У верасні 2013 года ў выніку пажару ў псіхіятрычным шпіталі пад Ноўгарадам загінулі 37 чалавек, а ў красавіку таго ж года пажар у псіханеўралагічнай клініцы ў падмаскоўным Раменскім забраў жыцці 38 чалавек.

Паводле ВВС