Расійскіх «Начных ваўкоў» не прапусцілі ў Польшчу
Расійскія матацыклісты клуба «Начныя ваўкі» не былі дапушчаныя на тэрыторыю Польшчы для ўдзелу ў прабегу «Дарогі Перамогі — на Берлін».
![Залдастанаў у Брэсце правёў калегаў толькі да пункту пропуску. Мяжу перасеклі дзевяць матацыклаў у большасці з еўрапейскімі нумарамі, піша Tut.by. Залдастанаў у Брэсце правёў калегаў толькі да пункту пропуску. Мяжу перасеклі дзевяць матацыклаў у большасці з еўрапейскімі нумарамі, піша Tut.by.](/img/v1/images/nochnye_volki_brest_2017_2_blk6k.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Залдастанаў у Брэсце правёў калегаў толькі да пункту пропуску. Мяжу перасеклі дзевяць матацыклаў у большасці з еўрапейскімі нумарамі, піша Tut.by.
Пра гэта прадстаўнік «Начных ваўкоў» Яўген Строгаў паведаміў ТАСС.
Строгаў заявіў, што на мерапрыемстве ў Польшчы прысутнічалі толькі прадстаўнікі еўрапейскіх аддзяленняў мотаклуба, у тым ліку Беларусі. Паводле яго слоў, расійскіх удзельнікаў клуба не пусцілі «па падазрэнні ў дачыненні да экстрэмісцкай арганізацыі».
Мотамарш «Дарогі на Берлін–2017» праходзіць з 27 красавіка па 9 мая. 28 красавіка «ваўкі» наведалі Мінск, а потым выехалі ў Брэст.
nn.by