Расійскія ўлады ўсё часцей просяць Google выдаліць незаконны кантэнт
Колькасць запытаў ад расійскіх дзяржаўных органаў пра выдаленне незаконнага кантэнту ў Google цягам 2012 года павялічыўся ў 19 разоў, пра гэта паведамляецца ў справаздачы Google пра даступнасць сэрвісаў і звестак.

Фота dkvartal.ru
Паводле справаздачы, у першай палове 2012 года ў Google паступіла шэсць запытаў ад расійскіх дзяржорганаў, а ў другой — ужо 114.
Амаль палова зваротаў, 56, тычылася блакавання прапаганды самагубства, у 51-м звароце гаварылася пра забарону прапаганды наркотыкаў. Адзін запыт патрабаваў блакаваць доступ да дыскрымінацыйных выказванняў, у трох гаварылася пра паклёп, а яшчэ ў трох — пра канфідэнцыйныя звесткі.