Раварыст з бітай цалкам прызнаў віну
Веласіпедыст, які збіў бітай пешахода, цалкам прызнаў сваю віну, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда Фрунзенскага раёна Мінска.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следствам па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Нагадаем, увечары 19 чэрвеня падлетак рухаўся па краі веласіпеднай дарожкі ўздоўж вул.Прытыцкага, яму насустрач ехаў веласіпедыст. У выніку сутыкнення з падлеткам веласіпедыст зваліўся на асфальт. Падняўшыся, дастаў з заплечніка бейсбольную біту і, падышоўшы да падлетка, ударыў яго па галаве. Пасля чаго не застаўся аказваць дапамогу, а сышоў з месца здарэння.
Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, у выніку ўдару бітай пацярпеламу былі прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.