Разгляд справы Басарэўскага — 26 і 27 сакавіка

Жлобінскі раённы суд разгледзіць справу асуджанага на тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага 26 і 27 сакавіка.



basareuski_sud.jpg

Яўген Басарэўскі атрымаў рашэнне Гомельскага абласнога суда, якое адмяніла ранейшы прысуд 66-гадоваму актывісту, вынесены Жлобінскім раённым судом 7 снежня мінулага года.

У рашэнні зазначаецца, што падчас разгяду справы ў раённым судзе была выяўлена вялікая колькасць супярэчнасцяў у паказаннях сведкаў, а таксама не ўлічваліся вынікі экспертызы, якая праводзілася падчас судовых паседжанняў.

Справу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Алена Ярмольчык.

Нагадаем, 7 снежня суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва прызначыла Яўгену Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Абодва абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе.
spring96.org