Развітанне з Сяргеем Гваздзёвым адбудзецца заўтра
Развітацца з мастацтвазнаўцам Сяргеем Гваздзёвым можна будзе заўтра, 26 ліпеня, у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.

Фота Анатоля Мяльгуя
Развітанне з Сяргеем Гваздзёвым, які заўчасна памёр раніцай 24 ліпеня, адбудзецца ў зале для развітання крэматорыя Паўночных могілак заўтра, 26 ліпеня. Цырымонія пачнецца ў 13.00 і працягнецца да 13.45.
Рэдакцыя “Новага Часу” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Сяргея Гваздзёва.