«Рэакцыя моладзі на палітыку мітрапалітаў». Істотна скараціўся набор у праваслаўныя навучальныя ўстановы

У Беларусі істотна скараціўся набор у праваслаўныя духоўныя навучальныя ўстановы. Калі ў 2019 годзе туды паступіла 459 чалавек, то ў 2020-м — 389, а ў 2021-м — 250 чалавек.

img_9644_925x650.jpg

Колькасць студэнтаў духоўных навучальных устаноў скарацілася з 1384 чалавек (на 2019 год) да 1086 чалавек (на 2021-ы).

«Вось гэта і ёсць рэакцыя моладзі на палітыку мінскіх мітрапалітаў, — піша ў Facebook расійскі рэлігійны і грамадскі дзеяч Андрэй Кураеў. — Амаль у два разы стала менш тых, хто хацеў бы звязаць з імі свае лёсы».

Паводле «Еўрарадыё».