Рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна ўганаравана міжнароднай прэміяй

Аўтарытэтная міжнародная прэмія "За свабоду прэсы" прысуджана Камітэтам па абароне журналістаў. Цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла 22 лістапада ў Grand Ballroom гатэля Waldorf
Astoria у Нью-Ёрку.



Разам з Наталляй Радзінай прэстыжную прэмію атрымалі журналісты з Бахрэйна, Мексікі і Пакістану.



Прэмія "За свабоду прэсы" з'яўляецца штогадовым прызнаннем мужнасці, праяўленай журналістамі.

Аўтарытэтная міжнародная прэмія "За свабоду прэсы" прысуджана Камітэтам па абароне журналістаў. Цырымонія ўручэння ўзнагароды прайшла 22 лістапада ў Grand Ballroom гатэля Waldorf Astoria у Нью-Ёрку.

Разам з Наталляй Радзінай прэстыжную прэмію атрымалі журналісты з Бахрэйна, Мексікі і Пакістану.

Прэмія "За свабоду прэсы" з'яўляецца штогадовым прызнаннем мужнасці, праяўленай журналістамі.

Усе лаўрэаты, сярод якіх Наталля Радзіна (charter97.org, Беларусь), Мансур аль-Джамры (Al-Wasat, Бахрэйн), Хаўер Артура Валдэс Кардэнас (Rіodoce, Мексіка) і Умар Чыіма (The News, Пакістан), за сваю працу сутыкнуліся з абвінавачваннямі і пагрозамі ў розных формах, уключаючы пераслед, абразы, пагрозы фізічнага гвалту, выкраданні, катаванні і цэнзура. На цырымоніі сёлета была таксама ўручана прэмія вядомаму азербайджанскаму журналісту Эйнулу Фатулаеву, які не змог атрымаць узнагароду ў 2009 годзе, бо знаходзіўся ў турме па сфабрыкаваным абвінавачванні.

Паводле "Хартыя-97"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: