Рэкламы будзе менш

Рэкламнаму рынку прагназуюць падзенне. Магчыма, нават да ўзроўню 2005 года. Кіраўнікі і спецыялісты найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-сейлхаўзаў на штогадовай сумеснай сустрэчы падлічылі аб'ём рынку інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі ў 2011 годзе, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Marketing.by. 



45a766fa266ea2ebeb6680fa139d2a3d.jpg

Рэкламнаму рынку прагназуюць падзенне. Магчыма, нават да ўзроўню 2005 года.

Кіраўнікі і спецыялісты найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-сейлхаўзаў на штогадовай сумеснай сустрэчы падлічылі аб'ём рынку інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі ў 2011 годзе, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Marketing.by. 


Паводле ацэнкі удзельнікаў сустрэчы, аб'ём беларускага рынку інтэрнэт-рэкламы ў 2011 годзе склаў $ 4765000 з улікам ПДВ і па рынкавым курсе (дадзеная лічба ўключае банэрную, тэкставую рэкламу і спецпраекты, не ўключае кантэкстную рэкламу і рэкламу ў каталогах). У параўнанні з 2010 годам, аб'ём рынка інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі скараціўся на 22% (у 2010 годзе ён склаў $ 6155000).

У той жа час, нягледзячы на зніжэнне аб'ёмаў, дадзены рынак прадэманстраваў рост сваёй долі адносна іншых медыяканалаў: доля інтэрнэт-рэкламы, па дадзеных ZenithOptimedia, вырасла ў медыя-міксе з 7% у 2010 годзе да 9% у 2011 годзе.
 

Па прагнозах удзельнікаў рынка, аб'ём медыйнага рынка інтэрнэт-рэкламы ў 2012 годзе застанецца на ўзроўні 2011 года. Дадзеная адзнака гучыць вельмі аптымістычна на фоне таго, што ў цэлым рынак рэкламы чакае чарговае падзенне.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі кампаній Onliner.by, RG Media, «Вэб Эксперт», «Відэа Інтэрнэшнл-Мінск», «Тут Бай Медыя», ZenithOptimedia Belarus.

Дырэктар рэкламнага холдынгу SMG-Belarus Пётр Папялушка ў інтэрв'ю агенцтву БелаПАН заявіў, што, паводле яго ацэнак, аб'ём рэкламнага рынку Беларусі ў 2012 годзе можа апусціцца да ўзроўню 2005 года і скласці каля $ 55 млн., што на 20% менш, чым у 2011 годзе.
 

«Прагноз на бягучы год пакуль несуцяшальны. Па сутнасці, мы застынем на ўзроўні 2011 года, але без звышпаспяховага першага кварталу. У сукупнасці гэта можа даць яшчэ мінус 20% у выніку ўсяго 2012 года", — прагназуе Пётр Папялушка. Ён лічыць, што на такую сітуацыю ўплываюць не толькі ўнутраныя прычыны, але і нестабільная сітуацыя ў глабальнай эканоміцы. «Многія міжнародныя кліенты скарачаюць свае рэкламныя бюджэты — нават, здавалася б, на паспяховых рынках», — адзначыў эксперт.

Аднак, на яго думку, прыкметна ажыўляюцца беларускія рэкламадаўцы, усё большая колькасць якіх «пераходзіць да актыўных маркетынгавых мерапрыемстваў, а не зацыклівацца толькі на пытаннях вытворчасці тавараў і паслуг».