Рэкламныя буклеты можна будзе забараніць кідаць у паштовыя скрыні

Беларусы змогуць забараніць дастаўку рэкламных буклетаў у свае паштовыя скрыні, паведамляе zviazda.by.

rz3e0139ko0.jpg

Беларусы змогуць забараніць рэкламадаўцам або распаўсюднікам дастаўку рэкламных буклетаў у свае паштовыя скрыні. Такую норму будуць утрымліваць папраўкі ў рэкламнае заканадаўства.

Як удакладніў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў, друкаваная рэклама, якая раздражняе многіх, будзе дастаўляцца да таго часу, пакуль спажывец не праінфармуе пастаўшчыка аб жаданні адмовіцца ад яе атрымання.

Паведаміць пра сваё нежаданне атрымліваць рэкламныя буклеты грамадзянін можа пісьмова (звычайным лістом або паведамленнем на электронную пошту), а таксама па тэлефоне ці размясціўшы на паштовай скрыні спецыяльную налепку.

Акрамя таго, згодна з папраўкамі, распаўсюджваць рэкламу шляхам сотавай або стацыянарнай тэлефоннай сувязі, а таксама па электроннай пошце можна будзе толькі са згоды абанента або адрасата. Дадзеную згоду неабходна будзе аформіць у пісьмовым выглядзе або ў форме электроннага дакумента.

zviazda.by