Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі

10 сакавіка Еўрапарламент большасцю галасоў ухваліў рэзалюцыю, якая асуджае стан грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў ў Беларусі.

10 сакавіка Еўрапарламент большасцю галасоў ухваліў рэзалюцыю, якая асуджае стан грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў ў Беларусі.
У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі. Еўрапарламентарыі патрабуюць зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасць. Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду слова ў Беларусі, забяспечыць магчымасці для работы СМІ, а таксама адмовіцца ад намераў кантраляваць інтэрнэт.
Разам з тым рэзалюцыя акцэнтуе ўвагу на падтрымцы палітыкі адкрытасці і дыялога Еўрасаюза з Беларуссю, але пад умовай, што такі дыялог будзе весці да паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў краіне.
Рэзалюцыя таксама нагадвае афіцыйнаму Мінску, якія магчымасці мае Беларусь у выпадку выканання дэмакратычных нормаў: падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве і партнёрстве з Еўрасаюзам, фінансавая дапамога ЕБРР, Еўрапейскага інвестыцыйнага банку, атрыманне чарговых крэдытаў МВФ.
Аднак пры гэтым у дакуменце недвухсэнсоўна падкрэсліваецца, «што далейшае парушэнне правоў чалавека і асноў законнасці ў Беларусі можа прывесці да перагляду стаўлення Еўрасаюза да Беларусі, уключна з вяртаннем санкцый.