Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай
Адначасова з уступленнем 1 верасня ў сілу Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, адзначаецца ў заяве, павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай
мовы. Лагічным было б, па меркаванні ТБМ, тое ж самае зрабіць і з беларускай мовай, а менавіта: дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на родную
мову, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. “Але, -- гаворыцца ў заяве, -- міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца
па-беларуску скарацілася да 18%. Зараз у першы клас ідуць дзеці, якія ніколі не чулі дома беларускай мовы, бо іхнія бацькі і дзяды, што жывуць у вялікіх і малых гарадах, згубілі
повязь з родным беларускамоўным асяродкам, гавораць дома ў асноўным на “трасянцы.
Зыходзячы з гэтай сітуацыі, Сакратарыят ТБМ, сфармуляваў сваё патрабаванне да ўладаў: “Распрацаваць і ў бліжэйшы час прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы,
як гэта зроблена ў многіх краінах, што дбаюць пра захаванне і развіццё культуры свайго народу
Роднай мове – падтрымку Закона
- Грамадства
- 03-09-2010
Напярэдадні новага навучальнага года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву пад назвай “Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: