Рух Салідарнасці «Разам» звярнуўся да Папы Рымскага
Рух Салідарнасці «Разам» прыняў зварот да Яго Святасці Папы Рымскага Францыска, Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага Кірыла і першаіерархаў, епіскапаў і біскупаў хрысціянскіх Цэркваў.

У звароце сойм руху просіць дапамогі ва ўратаванні Нацыянальнага Крыжовага Некропалю ў Курапатах.
Паважаныя сябры сойму ў асобе Сяргея Законнікава, Аляксея Марачкіна, Уладзіміра Халіпа, Валеры Мазынскага і іншых спадзяюцца, што зварот дойдзе да адрасатаў і атрымае належны водгук, кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:
— На гэтым сойме мы прынялі дакументы з заклікам спыніць руйнаванне крыжоў, якое адбываецца ў Курапатах. Мала за тое, што больш за 200 крыжоў ужо знішчаны, ёсць небяспека знішчэння ўсіх крыжоў.
Паводле Алены Талстой, таксама былі прыняты дзве заявы. Адна з іх у абарону незалежнага журналіста Дзяніса Івашына, якога шальмуюць СМІ прарасійскага накірунку, другая — у абарону Курапат.



Алена Талстая запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў, якія разумеюць важнасць захавання для нацыі мемарыяла Курапаты, браць удзел у дзяжурствах і малітвах.