Рух «За Свабоду» патрабуе спыніць ціск на TUT.by і незалежныя СМІ

Рух «За Свабоду» прыняў адмысловую заяву з нагоды ціску на Беларускі партал TUT.by і незалежныя СМІ.

download_208.jpeg

«Рух "За Свабоду" расцэньвае дзеянні ўлад як спробу прымусіць замаўчаць найбуйнейшы незалежны навінавы рэсурс Беларусі. Гэта палітычны пераслед СМІ, які не мае пад сабой ніякіх іншых падстаў.
Незалежныя медыя — гэта наш шанец пачуць поўную і праўдзівую інфармацыю, журналісты якіх працуюць цяпер ва ўмовах жорсткага прэсінгу з боку ўлад. Ім зараз патрэбная наша падтрымка, каб мець магчымасць падтрымаць нас», — гаворыцца ў заяве.
Рух «За Свабоду» выказвае безумоўную падтрымку TUT.by і патрабуе ад улад неадкладна спыніць ціск і разблакаваць доступ да партала, вызваліць журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.
«Мы заклікаем беларускае грамадства да публічнай салідарнасці і падтрымкі TUT.by і іншых незалежных СМІ. Толькі разам мы зможам супрацьстаяць дзяржаўнаму тэрору і захаваць для Беларусі шанец для дэмакратычнай будучыні».