Рух "За Свабоду" не выставіць кандыдатаў
Рада Руху "За Свабоду" вырашыла, што арганізацыя не будзе выстаўляць на парламенцкія выбары ўласных кандыдатаў, а падтрымае блізкіх па мэтах і каштоўнасцях вылучэнцаў з дэмакратычных сілаў. Пры гэтым прадстаўнікі Руху "За Свабоду" заклікалі дэмакратычных прадстаўнікоў зняць свае кандыдатуры перад самым галасаваннем, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні, а выбарчы працэс будзе праходзіць па старых, недэмакратычных правілах улады.
Рада Руху "За Свабоду" вырашыла, што арганізацыя не будзе выстаўляць на парламенцкія выбары ўласных кандыдатаў, а падтрымае блізкіх па мэтах і каштоўнасцях вылучэнцаў з дэмакратычных сілаў.
Пры гэтым прадстаўнікі Руху "За Свабоду" заклікалі дэмакратычных прадстаўнікоў зняць свае кандыдатуры перад самым галасаваннем, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні, а выбарчы працэс будзе праходзіць па старых, недэмакратычных правілах улады.
Асноўная мэта выбарчай кампаніі — інфармаванне пра бачанне сітуацыі ў краіне і паказ людзям альтэрнатывы.
Рэзалюцыя аб фармаце ўдзелу ў палітычнай кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2012 года была прынятая 30 студзеня пасля працяглай дыскусіі.
Паводле інфармацыі Руху "За Свабоду"