Рух "За Свабоду" раздаў у розных гарадах бел-чырвона-белыя стужкі
У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў сябраў Руху "За Свабоду" з Гомеля, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Кобрына, Ганцавічаў, Івацэвічаў і Белаазёрску.
Аўтааматарам у гэтых гарадах былі раздадзены сотні стужак. Людзі вельмі пазітыўна ўспрымалі акцыю.

"Ужо цэлае пакаленне беларусаў вырасла, не ведаючы нашай нацыянальнай сімволікі. І мэтай акцыі было нагадаць грамадзянам пра нацыянальны сцяг, якога мы пазбавіліся ў выніку рэферэндуму 1995
года. Таксама мэтай акцыі была падтрымка Сяргея Каваленкі, які адбывае пакаранне менавіта за нацыянальны сцяг," — кажа каардынатар Руху "За Свабоду" па Брэсцкай
вобласці Зміцер Траццяк.
Па словах каардынатара Руху "За Свабоду" на Гомельшчыне Пятра Кузняцова, у абласным цэнтры раздадзена як кіроўцам, так і пешаходам больш за 200 стужак. Акцыя праходзіла ў раёне
чыгуначнага вакзала, цэнтральнага рынку і Прудкоўскага рынку.
Навіны Руху "За Свабоду"