Рыцар з Мінску перамог у Маскве

Лепшым рыцарам турніру, які прайшоў у рамках фестывалю «Часы і эпохі» - 2013 у Маскве, стаў беларус Павел Калінкоў, кіраўнік конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» ў Мінску.



kalinkov.jpg

Павел Калінкоў абараняў гонар рыцараў Вялікага Княства Літоўскага

У Маскве прайшоў першы за ўсю гісторыю рыцарскі турнір з удзелам майстроў рэканструкцыі з еўрапейскіх краін, у тым ліку з Беларусі, Германіі, Нарвегіі. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе некалькі этапаў — спачатку конныя «сшыбкі» з выкарыстаннем коп’яў, потым — бой з выкарыстаннем драўляных мячоў, калі галоўнай задачай рыцара становіцца знішчэнне вымпела на шлеме таварышаў. Ва ўсіх відах спаборніцтваў Павел Калінкоў справіўся самым найлепшым чынам. І рада журы аднадушна аддала Кубак пераможцы беларусу.

1(2).jpg

Павел Калінкоў: партрэт без даспехаў

Павел Калінкоў прызнаўся, што рэканструкцыя рыцарскіх паядынкаў XV стагоддзя гэта не адзінае яго захапленне. Таксама ён займаецца рэканструкцыямі бітваў больш позняга часу і этапаў заваявання Дзікага Захаду. Прычым, гістарычныя рэканструкцыі рыцарскіх турніраў яму падабаюцца ўсё ж такі больш:

«Я не ведаю сабе ў Беларусі канкурэнтаў. Ёсць людзі, якія займаюцца падобнымі рэчамі, але мы ўсе займаем розныя нішы. У нашага клуба велізарная гістарычная база і добры патэнцыял людскога рэсурсу».

istpravda.ru