СААЗ ухваліць «Спутник V» не раней 2022 года

Сусветная арганізацыя аховы здароўя падрыхтуе інспекцыю па прызнанні расійскай вакцыны «Спутник V» не раней студзеня 2022 года, паведамляе РІА «Новости».

57143788_303.jpg

У СААЗ адзначылі, што ў канцы мінулага месяца адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Расійскага фонду прамых інвестыцый для атрымання дадатковай інфармацыі аб эфектыўнасці і бяспецы вакцыны.

«Кампанія абавязалася прадставіць падрабязную дарожную карту падачы даных, каб СААЗ магла паскорыць ацэнку вакцыны. Прадстаўленне даных чакаецца да канца снежня 2021 года. Нельга чакаць правядзення інспекцыі да таго, як даныя будуць прадстаўлены і ацэнены», — прыводзіць выданне словы прадстаўніка СААЗ.