Сабраныя падчас Чарнобыльскага шляху грошы пераведзеныя анкахворым дзецям

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" перавёў ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі" 1,235 млн. рублёў, сабраныя анкалагічна хворым дзецям падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях".



onko_bolnoj.jpg

Чарнобыльская катастрофа стала вялікай трагедыяй беларускага народу, якая так ці інакш закранула кожную беларускую сям'ю. Менаваіта следствам аварыі на ЧАЭС стаўся рэзкі рост анкалагічных захворванняў сярод беларусаў, у тым ліку і сярод дзяцей. 


Усе, хто хочуць дапамагчы анкахворым дзеткам, могуць ад свайго імя пералічыць сродкі цэнтру: 3642900000362 ОАО Беларусбанк код 795 ОНП 600395123.
Прэсавая служба БХД