Сайт zvarot.by ужо разблакаваны

Адзін з аўтараў петыцыі гомельскі актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак распавёў 12 кастрычніка на сваёй старонцы ў фейсбуку аб блакіроўцы сайта zvarot.by. Прычынай блакіроўкі, па яго меркаванні, была петыцыя за адстаўку міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова.

screenshot_from_2017_10_12_14_21_06.png


«Мяркуючы па ўсім, гэта і ёсць "афіцыйная" рэакцыя Міністэрства абароны на наш зварот, які на дадзены момант сабраў ужо 4000 подпісаў», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Усе подпісы адразу адсылаліся на скрыню Міністэрства абароны, у выніку хосцер атрымаў скаргу аб тым, што са Zvarot.by на скрыню Мінабароны ідзе спам-атака.
«Той хто пісаў скаргу палічыў што нашы з вамі звароты — назойлівы спам, ад якога можна адмахнуцца.Не, нельга адмахнуцца, таму што пасля таго як доступ да сайта будзе адноўлены, мы працягнем збор подпісаў, але ўжо пад калектыўным зваротам.
Хосцер не дае нам інфармацыі аб тым, хто адправіў скаргу аб спам-нападу, але акрамя Міністэрства абароны лісты з вашымі подпісамі нікуды не адпраўляліся», — адзначае Андрэй Стрыжак..
На дадзены момант сайт працуе. Падпісацца пад зваротам «Спыні самавольства ў Арміі — пратэстуй супраць дзедаўшчыны!» можна тут