Салідарнасць шведаў: нацыянальныя сцягі на матчы Канада–Беларусь
Падчас хакейнага двубою Канада–Беларусь на трыбунах з’явілася група беларусаў і шведаў. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі. Пасля папярэдніх скандалаў вакол выкарыстання нацыянальнай сімволікі, ніхто не асмеліўся выганяць заўзятараў з трыбунаў.
“Мы змаглі стаяць з нашымі сцягамі цягам усёй гульні. Гэта, несумненна, і ёсць рэакцыя з боку Шведскай федэрацыі хакею на апошнія падзеі ды хвалю крытыкі. Гэта таксама было сведчаннем таго, што дыктатарскія метады не вітаюцца ў свабодным грамадстве, такім, як Швецыя. І Лукашэнку давядзецца з гэтым змірыцца”, — распавядае Ізабэль Зомэрфэльд (Isabel Sommerfeld), заснавальніца праваабарончай сеткі “InfoBelarus”.
Напачатку траўня актывісты “Беларускай нацыянальнай памяці” прыйшлі на матч беларусаў і чэхаў у Стакгольме з беларускаю нацыянальнаю сімволікай. Аднак арганізатары чэмпіянату свету
па хакеі выклікалі паліцыю. Праваахоўнікі сталі забіраць сцягі. Пазней
старшыня Беларускай федэрацыі хакею Яўген Ворсінзаявіў, што людзі, што прыйшлі на хакей
з беларускаю нацыянальнаю сімволікаю — “нейкія староннія людзі, якім, імаверна, заплацілі грошы”. БФК звярнулася да арганізатараў чэмпіянату з патрабаваннем у
будучыні не дапускаць на матчы гледачоў з бел-чырвона-белымі сцягамі.
“Спадар Ворсін некалькі разоў прайшоў міма нас падчас гульні ў пятніцу. Мы махалі забароненыя сцягамі проста перад ім і скандавалі “Жыве Беларусь”. Вы б бачылі ягоны
твар”, — дадала Ізабэль Зомэрфэльд.