Саннікава турбуе бяспека яго сям'і
Былога кандыдата ў прэзідэнты, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, турбуе бяспека яго сям'і. Андрэй Саннікаў лічыць, што самадзяржаўнае праўленне Аляксандра Лукашэнкі ў канчатковым рахунку можа абваліцца. Пра гэта ён заявіў аднаму з найбуйнейшых у свеце інфармацыйных агенцтваў «Рэйтэр».
Былы намеснік міністра замежных спраў, 58-гадовы Андрэй Саннікаў, прыехаў у Англію ў жніўні, неўзабаве пасля вызвалення з турмы, адміністрацыя якой, па яго словах, спрабавала схіліць яго да
самагубства. У сваім першым інтэрв'ю пасля прыезду ў Вялікабрытанію Саннікаў сказаў, што яго жонка Ірына Халіп не змагла пакінуць Мінск і прыехаць да яго ў Вялікабрытанію з-за абмежаванняў,
накладзеных на яе ўладамі.
Саннікаў прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, выступіўшы супраць беларускага кіраўніка. Заходнія назіральнікі заявілі пра іх фальсіфікацыю. Пасля выбараў Саннікаў быў прысуджаны да 5 гадоў
пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць перавыбрання Лукашэнка.