Сарваная імпрэза з нагоды 5-годдзя Руху "За Свабоду"
20 траўня Рух "За Свабоду" адзначае 5-годдзе з дня свайго заснавання. З гэтай нагоды на тэрыторыі адной з базаў адпачынку пад Мінскам у бліжэйшыя выхадныя павінна была
прайсці адмысловая сустрэча. Аднак за тры дні да мерапрыемства адміністрацыя базы адпачынку ў аднабаковым парадку скасавала дамову.
У сустрэчы павінны былі ўзяць удзел дзясяткі чалавек — галоўным чынам актывісты Руху "За Свабоду". Планавалася нефармальная сустрэча аднадумцаў і сяброў,
прымеркаваная да першага юбілею.
20 траўня Рух "За Свабоду" адзначае 5-годдзе з дня свайго заснавання. З гэтай нагоды на тэрыторыі адной з базаў адпачынку пад Мінскам у бліжэйшыя выхадныя павінна была
прайсці адмысловая сустрэча. Аднак за тры дні да мерапрыемства адміністрацыя базы адпачынку ў аднабаковым парадку скасавала дамову.
У сустрэчы павінны былі ўзяць удзел дзясяткі чалавек — галоўным чынам актывісты Руху "За Свабоду". Планавалася нефармальная сустрэча аднадумцаў і сяброў,
прымеркаваная да першага юбілею.
"Палітычнай часткай праграмы павінна было стаць хіба што пашыранае пасяджэнне Рады Руху, на якім планавалася прааналізаваць нашу дзейнасць за гэтыя пяць гадоў", — распавядае
намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
Паводле яго словаў, Рух меў з базай адпачынку дамоўленасць, пацверджаную гарантыйным лістом. "Але неспадзявана нам паведамілі, што на выхадныя на базу прыедуць на нейкае мерапрыемства дзеці.
На нашыя пытанні, ці магчыма перанесці нашу імпрэзу на больш познія тэрміны, мы пачулі толькі няўцямнае мармытанне", — кажа Губарэвіч.
Паводле яго словаў, невядома — ці то быў загад ад уладаў сарваць мерапрыемства, ці то адміністрацыя базы адпачынку перастрахавалася, каб не мець праблем з гэтымі самымі ўладамі: "У
любым выпадку мы мае чарговае пацвярджэнне, наколькі абсурднымі становяцца паводзіны людзей у краіне, дзе пануе атмасфера страху".
Губарэвіч падкрэслівае, што Рух "За Свабоду" мае дзяржаўную рэгістрацыю, але нягледзячы на легальны статус не можа правесці ўнутранае мерапрыемства ў публічнай установе.
"На восень у нас запланаваны з'езд. Улічваючы сітуацыю з адзначэннем 5-годдзя нашай арганізацыі, немагчыма спадзявацца, што мы зможам беспраблемна правесці з'езд, хаця гэта гарантуецца
заканадаўствам аб свабодзе сходаў і грамадскіх арганізацыях", — адзначае Юрась Губарэвіч.
Даведка:
Рух "За Свабоду" паўстаў на хвалі грамадзянскіх пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Ачоліў яго кандыдат у прэзідэнты на тых выбарах Аляксандр Мілінкевіч. З вясны 2007
году Рух “За Свабоду спрабаваў легалізавацца. Устаноўчыя канферэнцыі праводзіліся чатыры разы, па выніках якіх перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства
юстыцыі Беларусі. Першая ўстаноўчая канферэнцыя адбылася 20 траўня 2007 году — гэтую дату ў Руху "За Свабоду" і лічаць днём заснавання.
Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана з чацвёртай спробы 17 снежня 2008 года. Рух "За Свабоду" — гэта праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне. Стратэгічнымі мэтамі
Руху “За Свабоду з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, еўраінтэграцыя нашай
краіны.
Прэс-служба Руху “За Свабоду
(+37517)2808863
press@pyx.by