Сельсаветаў стане менш
У прэсе можна было сустрэць інфармацыю пра эксперымент па аб’яднанню маланаселеных сельсаветаў, распачаты ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці.
І вось стала вядома, што гэту ініцыятыву збіраецца падтрымаць і Магілёўская вобласць. Спачатку планавалася пачаць працу па аб’яднанню сельсаветаў ужо зараз, але, у сувязі з тым, што восенню
будзе праводзіцца перапіс насельніцтва, вырашана адкласці пачатак працэсу аб’яднання.

Зараз супрацоўнікі сельвыканкамаў знаходзяцца ў разгубленасці з-за нявызначанасці свайго далейшага лёсу. Большасць з іх працуюць на сваіх пасадах доўгія гады, атрымліваючы за сваю працу нядрэнны
заробак і зарабляючы так званы «стаж дзярслужачага», які дае магчымасць датэрмінова выйсці на пенсію.
Даведка
Зараз у нашым рэгіёне дзейнічаюць наступныя сельскія саветы:
Бялыніцкі раён — 8 сельскіх саветаў: Вішоўскі, Галоўчынскі, Запольскі, Ланькаўскі, Лебедзянкаўскі, Машчаніцкі, Цяхцінскі, Эсьмонскі.
Сяргей Семяновіч, Бялынічы