Шаноўныя журналісты і прадстаўнікі грамадзкасьці!
Маем гонар запрасіць Вас наведаць круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў, што адбудзецца 19 сьнежня 2011 году ў дзень гадавіны мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, якая была гвалтоўна разагнаная ўладамі.
Маем гонар запрасіць Вас наведаць круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў, што адбудзецца 19 сьнежня 2011
году ў дзень гадавіны мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, якая была гвалтоўна разагнаная ўладамі.
Мерапрыемства праводзіцца на падставе рашэньня палітычнага савету шасьці дэмакратычных партыяў і рухаў, што зьяўляюцца ўдзельнікамі пагадненьня “Аб умовах правядзеньня свабодных выбараў як
важнейшага элемэнту выхада Беларусі з сыстэмнага палітычнага і эканамічнага крызысу. Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя прадстаўнікі гэтых арганізацыяў, а таксама іншых суб’ектаў, што
прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі 2010 году.
Арганізатары прапануюць удзельнікам адказаць на два пытаньні:
1. Якія мэты Вашая структура ставіла, бяручы ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах і заклікаючы людзей да Плошчы у 2010 годзе? Ці дасягнулі Вы гэтай мэты?
2. Якія мэты Вашая структура ставіць перад будучым палітычным сэзонам і парлямэнцкімі выбарамі? Якім шляхам Вы разьлічваеце дасягнуць гэтай мэты?
Кожнаму з удзельнікаў будзе дадзена 7 хвілінаў для адказу на гэтыя пытаньні. Абмеркаваньне будзе весьці мадэратар у прысутнасьці экспэртаў, прадстаўнікоў СМІ і грамадзкасьці. Усе прысутныя будуць
мець магчымасьць задаць дадатковыя пытаньні ўдзельнікам.
Круглы стол “Год пасьля Плошчы: палітычныя ацэнкі ўдзельнікаў адбудзецца ў Менску, 19 сьнежня, у новай сядзібе Партыі БНФ па адрасе: вул. Чарнышэўскага, 3.
Пачатак у 11:00, (працягласьць сустрэчы – да дзьвюх гадзінаў).
Ад імя кааліцыі шасьці
Старшыня Партыі БНФ
Аляксей Янукевіч