Шматдзетных бацькоў вызваляць ад службы ў войску
Шматдзетныя бацькі з 21-га студзеня атрымаюць вызваленне ад службы ў войску. У гэты дзень набудзе моц папраўка ў закон "Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу". Згодна з ёй бацькі трох і больш дзяцей вызваляюцца ад вайсковай службы.
Папраўкі ўдакладняюць катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад прызыву на вайсковую службу ды службу ў рэзерве. Так, пералік дапоўнены катэгорыяй грамадзян, якія маюць трох і больш дзяцей. Асобам, якія маюць дваіх дзяцей, будзе давацца адтэрміноўка.
Цяпер грамадзяне, якія маюць траіх і больш дзяцей, атрымліваюць адтэрміноўку ад службы ў войску. Яна працягваецца, пакуль прызыўнік не дасягне заканчэння прызыўнога ўзросту — 27 гадоў.
Фота gorka.by