Шосты дзень галадае работнік "Граніта"

Кіроўца БелАЗа Леанід Гладзевіч, які працуе на «Граніце», шосты дзень трымае галадоўку.


Па словах актывіста, ён прайшоў агляд тэрапеўта, з большага адчувае сябе нармальна:



Кіроўца БелАЗа Леанід Гладзевіч, які працуе на «Граніце», шосты дзень трымае галадоўку.

Па словах актывіста, ён прайшоў агляд тэрапеўта, з большага адчувае сябе нармальна:


— Медсёстры завялі да тэрапеўта, які абследаваў мяне і паабяцаў данесці пра тое, што звяртаўся чалавек з галадоўкай. Урач сказаў тэлефанаваць, калі буду дрэнна адчуваць сябе. Імунітэт стаў слабейшым: насмарк з'явіўся, калі-нікалі баліць галава. Сябры мае прыходзяць. З “Белсата прыязджалі, але міліцыя не захацела іх пускаць, бо я маю шмат інфармацыі пра нашае прадпрыемства, пра карупцыю. Гэта магло б паўплываць і на міліцыю, бо яна бяздзейнічае.
Верагодна, тэлефон Гладзевіча праслухоўваецца. Пра прыезд “Белсата яго папярэдзіў па тэлефоне Алег Стахаевіч.

Леанід Гладзевіч абвясціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу і пазбаўлення пасведчання кіроўцы на паўгода старшыню новаўтворанай суполкі Алега Стахаевіча.

Паводле “Радыё Рацыя
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: