Штраф вязню канцлагера
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 13 кастрычніка пачаў разгляд адміністрацыйных спраў 16-ці дэмакратычных актывістаў, якія мелі намер правесці 16 верасня акцыю салідарнасці са зніклымі.
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 13 кастрычніка пачаў разгляд адміністрацыйных спраў 16-ці дэмакратычных актывістаў, якія мелі намер правесці 16 верасня акцыю салідарнасці са зніклымі.
Апазіцыянеры былі затрыманы міліцыяй па шляху да месца правядзення мерапрыемства. 76-гадовы вязень канцлагераў, член Партыі камуністаў Беларускай Уладзімір Мышак ішоў на з’езд ПКБ, калі яго
затрымалі людзі ў цывільным. «Нейкія малойчыкі, бандыты або тэрарысты ў цывільным адзенні, сталі мяне рваць. На дапамогу прыйшоў мой калега Уладзімір Сякерка, першы сакратар абласнога
абкама. Рызыкуючы жыццём, ён перабег з іншага боку дарогі, спрабуючы мяне выратаваць, але сам быў схоплены. Нас заштурхалі ў аўтобус. Мы думалі, што ўзятыя ў заложнікі. Толькі калі нас даставілі ў
міліцыю, зразумелі, што ўсё гэта азначала. Нават калі я ішоў у канцлагер, фашысты так не рвалі мяне, а проста вялі пад аўтаматамі», — расказаў на судзе былы вязень.
Затрымліваў вязня канцлагера 25-гадовы міліцыянер Дзмітрый Грошаў. Паводле яго слоў, састарэлы чалавек рухаўся ў складзе арганізаванай калоны і нёс у руках партрэт «нейкага
чалавека». Сам Мышак і сведкі-аднапартыйцы сцвярджаюць, што пенсіянер нічога ў руках не трымаў.
Тым не менш суддзя Віталь Козыраў прызнаў вязня канцлагера вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і прыгаварыў яго да штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч
рублёў).
Таксама дваццаццю базавымі велічынямі пакарана Марына Смяглікава, штраф у памеры 25 базавых велічынь атрымаў Уладзімір Няпомняшчых, 30 — Іван Заяц, 40 — Юры Захаранка, Васіль
Палякоў і Аляксандр Працко.
Астатнім удзельнікам акцыі салідарнасці, якая не адбылася, позвы ў суд пакуль не прыходзілі.
У дакуменце УУС Гомельскага аблвыканкама гаворыцца, што затрыманне апазіцыянераў было праведзена пасля ананімнага тэлефанавання па нумары 102. Невядомы нібыта паведаміў, што на плошчы Паўстання
запланавана правядзенне «антыграмадскай акцыі».
Паводле БелаПАН