Сілавікі прыйшлі з ператрусам у «Белагра»

Наўпрост цяпер сілавікі праводзяць ператрус у офісе «Белагра» ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.

belahra.jpg

Пра ператрус «Белагра» напісалі і праўладныя тэлеграм-каналы. У офіс у Мінску прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, САХР і АМАП.

У офіс кампаніі сілавікі прыйшлі каля 9 раніцы, затрымалі кіраўніцтва і пачалі праверыць тэлефоны ў іншых супрацоўнікаў, паведамляе выданне «З*ркало» са прасылкай на сваіх чытачоў. Тых, хто быў падпісаны на прызнаныя «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналы затрымлівалі. Паводле інфармацыі выдання, фармальная прычына ператрусу, якую сказалі работнікам — «нявыплата падаткаў».

У «Белагра» працаваў Дзмітрый Семчанка — журналіст і былы кіраўнік «прэзідэнцкага пула», якога 15 верасня затрымаў ГУБАЗіК.

«Белагра» займалася пастаўкамі, продажам і сервісам сельскагаспадарчай тэхнікі. Кампанія была афіцыйным дылерам і займалася прамымі пастаўкамі тэхнікі і запчастак з заводаў МАЗ, МТЗ, Алмаз, Амкадор і многіх іншых.