Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне ў Беларусі, чакаюцца маразы да -28 °С
У Беларусі ў найбліжэйшыя дні прагназуецца пахаладанне. У некаторых рэгіёнах тэмпература паветра ноччу можа панізіцца да -25...28 °С, паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
«7-8 лютага (нядзеля-панядзелак) у начныя і ранішнія
гадзіны месцамі па рэспубліцы мінімальная тэмпература паветра панізіцца да
-25...28 °С, на асобных участках дарог краіны захаваецца галалёдзіца», — паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
Да прыкладу, у Мінску на 7 лютага прагназуецца пераменная
воблачнасць без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў — 5-10%). «Уначы ў
ваколіцах горада тэмпература паветра панізіцца да -23 ... 25 °С. Тэмпература
паветра ўдзень -12 ... 14 °C. вецер паўночна-ўсходні, 3-8 м/с», — удакладняюць сіноптыкі.
Паводле TUT.BY.