Сябры БХД ушанавалі памяць Міхала Буклярэвіча

Сябры мёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў гадавіну расстрэлу хрысціянскага дэмакрата, ксяндза, правадыра антыбальшавіцкага паўстаньня Міхала Буклярэвіча наведалі Іказнь, родную вёску ксяндза.

buhljarevicz_mijory.jpg

Нагадаем, што ксёндз Міхал Буклярэвіч (1884-1919) 14 чэрвеня 1919 года заклікаў сваіх парафіянаў вызваліць край ад бальшавікоў. Вернікі здолелі выгнаць камуністаў з Іказні, Слабодкі, Мілашова, Мёраў, Ёдкі, Чэрасаў, Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Германавіча. Але затым бальшавікі ўсё ж задушылі паўстанне.
27 чэрвеня яны расстралялі Міхала Буклярэвіча з сястрой Аліцыяй.

bchd.info