Паўлу Севярынцу пагражае арышт маёмасці за штрафы

Судовыя выканаўцы папярэдзілі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, што днямі пачнуць «апісваць і арыштоўваць ягоную маёмасць», калі ён не сплоціць штрафы, прызначаныя за ўдзел у мірных акцыях 17 лютага і 31 сакавіка.

1493031457_e4942370_e88a_4732_afea_933164a727c3_w1023_r1_s_1.jpg

Помсцяць за вясновыя акцыі, — упэўнены Севярынец. — Насамрэч, у мяне асабіста няма магчымасці выплочваць гэтыя абсурдныя штрафы, як няма ў нашай сям'і асаблівай маёмасці — хіба пральная машына і лядоўня ў здымнай аднапакаёўцы, ды і ўсё. Напэўна, адключаць тэлефон ці зробяць невыязным. Магчымасці салідарнасці не бязмежныя — за апошні год такіх штрафаў было паўтара дзясяткі. Калі выканаўцы пагодзяцца на растэрміноўку — з дапамогай сябраў адаб'емся. Калі не — значыць, загад душыць «жэстачайша».
 Але паказальна, — кажа сустаршыня БХД, — што робяць гэта напярэдадні 3 ліпеня і сесіі ПА АБСЕ ў Мінску.

Паводле bchd.info