Сямашка: загрузка паліва на БелАЭС пачнецца ў жніўні
Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў жніўні, перадае www.zviazda.by.

Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.
«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, — сказаў Уладзімір Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».