Сяргею Каваленку перадалі лекі

Палітзняволенаму Сяргею Каваленку перадалі лекі для падтрымання ўнутраных органаў пасля працяглай галадоўкі. Больш за тыдзень вязень знаходзіцца на абследаванні ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках. Падчас нядаўняй сустрэчы з жонкай Каваленка распавёў пра катаванні, якія перанёс у шпіталі пры калоніі “Віцьба-3.

Як кажа намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, усе падзеі, звязаныя з Каваленкам, паказалі страх уладаў і важнасць салідарнасці:

- І пракуратура, і міліцыя, і суды, і тыя, ад каго функцыянаванне гэтых структур залежыць, спалохаліся дзвюх рэчаў: сілы духу Сяргея і таго, што гэтая справа стала вядома ўсяму свету. Мусіць працягвацца працэс інфармавання грамадства. Мусіць працягвацца апеляцыя да ўсіх міжнародных супольнасцей. Мусіць быць наша супраца з людзьмі добрай волі з усяго свету.
Сяргей Каваленка, асуджаны на два гады і месяц зняволення, доўгі час трымаў галадоўку пратэсту, паколькі лічыць сваё зняволенне незаконным. Праблемы ў актывіста пачаліся пасля таго, як ў 2010 годзе ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай елцы Віцебска.

Радыё Рацыя
Фота spring96.org