Сяргей Ціханоўскі этапаваны ў Жодзіна
Адвакат Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч паведаміла "Медыязоне", што яе падабароннага перавялі з мінскага СІЗА-1 у Жодзіна.
Мацкевіч дадала, што наведвала Ціханоўскага напярэдадні ўвечары, 17 жніўня, і тады яшчэ не было вядома аб маючым адбыцца пераводзе.
Праваабарончы рух "Вясна" звязаў перавод Ціханоўскага з "запланаванымі акцыямі" ў ягоную падтрымку.