Сяргей Міхалок папрасіў прабачэння ў блогера Матолькі

8 ліпеня на канцэрце на хутары Шаблі Сяргей Міхалок рэзка выказаўся пра блогера Антона Матольку.

wx1080_6.jpg


— У мяне ёсць сястрычка Олька, а ўчора я даведаўся, што ёсць нейкае Матолька, — забаўляў народ Міхалок. — Я чуў, што ўчора быў нейкі шум аб тым, як Міхалок мог замахнуцца на нашага Багдановіча? Дзе ж сістэма Станіслаўскага? Як ён прачытаў гэты верш? Дзе ПАЧУЦЦІ? [...] Мне Антон (Антон Азізбекян прадзюсар Брута - заўв аўт.) учора сказаў: Матолька незадаволены. Дзе пастамент Матолька? Дзе яго палац? Куды мне прынесці дары? Матолька! Я гатовы насіць табе даніну, каб выклікаць павагу.
Антон Матолька здзівіўся такім паводзінам Міхалка. Па словах Антона, ён не тое што не выказваўся пра кліп Белавія, дзе Міхалок чытаў Багдановіча, кліпа ён нават не бачыў.
Інтэрнэт-карыстальнікі сталі гадаць: у чым справа. Мяркуюць, што Сяргей Міхалок мог пераблытаць блогераў.
Прадзюсар Азізбекян на старонцы ў фэйсбуку падзяліўся скрыншотам перапіскі ў вайберы, дзе Сяргей Міхалок просіць прабачэння за свае словы.
Паводле kp.by