Сяргея Калацэя з Мазыра абвясцілі ў міжнародны вышук
Гэта яго вінавацілі ў зверствах у Бучы.
Сяргея Калацэя з Мазыра, якога вінавацілі ў зверствах у Бучы, абвясцілі ў міжнародны вышук.
У базе Міратворац яго называюць камандзірам падраздзялення ўпраўлення Федэральнай службы войскаў Нацгвардыі Расіі Ульянаўскай вобласці.
«Цяпер ён знаходзіцца ў вышуку, у тым ліку міжнародным. Мы правяраем яго на дачыненне да іншых забойстваў у Бучы», – пра гэта паведамілі ў пракуратуры Кіеўскай вобласці.
Сяргей Калацэй падазраецца ў жорсткім абыходжанні з грамадзянскімі і іншых парушэннях законаў вайны ва Украіне. Ён апынуўся на кадрах з пункта кур'ерскай дастаўкі СДЭК у Мазыры разам з расійскімі вайскоўцамі, якія, меркавана, высылалі дадому нарабаваныя ва Украіне рэчы. Сам Калацэй адмаўляе сваю датычнасць да расійскага войска і тлумачыць, што проста апынуўся не ў той час не ў тым месцы.