Сярод дыняў і морквы: літоўскія мытнікі затрымалі беларускія кантрабандныя цыгарэты на 1,9 мільёна еўра.
Раніцай 29 ліпеня расіянін, які прыбыў на пункт Лаварышкес (сумежны пункт з беларускага боку — Катлоўка), заявіў, што вязе транзітам праз Літву моркву і дыні.
Аднак рэнген паказаў, што ў фуры ёсць не толькі гародніна і
садавіна. Калі частку скрынь дасталі, высветлілася, што астатняя частка
паўпрычэпа была запоўненая беларускімі цыгарэтамі.
Паводле папярэдніх звестак, у фуры было 1200 скрынь з
цыгарэтамі, кошт кантрабанды ацэньваецца ў 1,9 млн еўра.
Паводле zerkalo.io.