Сёння адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека
Ён святкуецца штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Праваабарончы сайт «Вясна» паведамляе, што ў гэты дзень адбудуцца
некалькі мерапрыемстваў.
Так, сёння пройдзе традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека па трох намінацыях — «Праваабаронца года», «Адвакат года» і «Журналіст года». Пераможцы будуць абвешчаныя а 15-й на офісе грамадзянскай ініцыятывы «Салідарнасць».
А 11-й пачнецца круглы стол «Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года». У ім прымуць удзел беларускія НДА і прадстаўнікі Penal Reform International.
На сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) а 18-й адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы Вольгі Бабурынай. Мастачка аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выцінанкай.
Тамсама будуць падведзеныя вынікі абвешчанага праваабаронцамі «Вясны» конкурсу вырабаў hand-made на праваабарончую тэматыку. Галоўны прыз — графічны
планшэт.
Фота — zn.ua