Сёння Лябедзьку будуць судзіць за "Шэсце нацыянальнага сцяга"
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Мінска.
Разгляд адміністратыўнай справы прызначаны на 10.00 28 кастрычніка.
Палітыка выклікаюць на разгляд адміністратыўнай справы аб арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Шэсце нацыянальнага сцяга”, якое адбылося 10 кастрычніка ў цэнтры Мінска.
Тады прыкладна тысяча чалавек прайшлі ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.