Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць свята Троіцы
Сёння праваслаўныя хрысціяне ўсяго свету святкуюць дзень Найсвяцейшай Троіцы. Троіцу святкуюць у нядзелю на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, таму гэты дзень называюць таксама Пяцідзясятніцай.
Бяроза — сімвал свята Троіцы
У гэты дзень у
праваслаўных храмах праходзіць адна з самых ўрачыстых і велічных службаў: на падлогу храма кладуць свежаскошаную траву, іконы ўпрыгожваюць бярозавымі галінкамі. На наступны дзень, у панядзелак, святкуюць Дзень Святога Духа.
У Каталіцкім Касцёле свята
Троіцы адзначаюць у наступную нядзелю пасля свята Пяцідзясятніцы, калі святкуюць спасланьне Святога Духа на апосталаў.