Сёння ў Мінску затрымалі цэлую сям'ю. Меркавана, праз лакальны марш на вуліцы Прытыцкага
«Вясне» стала вядома, што сёння раніцай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску затрымалі маці з сынам — пенсіянерку Бусел Таццяну і Бусла Аляксея.
Пасля ператрусу на іх кватэры быў затрыманы муж і бацька
— пенсіянер Бусел Сяргей. Акрамя таго, у ГУБАЗіК быў выкліканы Бусел Аляксей —
брат Сяргея.