Сёння ў судзе разглядаюць пазоў TUT.BY наконт прыкмет экстрэмізму ў матэрыялах партала
У Эканамічным судзе Мінска сёння разглядаюць пазоў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» да Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на наяўнасць (адсутнасць) ў ёй прыкмет праяў экстрэмізму. Раней камісія прапісала ў сваёй экспертызе, што матэрыялы партала ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізму, піша TUT.BY.
Працэс вырашылі праводзіць у закрытым рэжыме.
Камісія абгрунтавала гэта тым, што на працэсе могуць быць выдадзеныя пэўныя звесткі, пры гэтым не ўдакладніла, якія канкрэтна. Адвакат ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» выступіў супраць закрыцця працэсу. Суддзя вырашыў зрабіць працэс закрытым.