Журналіста Рамана Васюковіча пакаралі штрафам у 870 рублёў
У Мінску аштрафавалі на 870 рублёў журналіста рускамоўнага тэлеканала «Настоящее время» (Прага) Рамана Васюковіча. Яго пакаралі за працу на замежнае медыя без акрэдытацыі. Адміністрацыйную справу разглядаў суд Першамайскага раёна, піша «Еўрарадыё».
![rva.png rva.png](/img/v1/images/rva.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пратакол на Васюковіча склалі ў Першамайскім РУУС на
падставе яго з'яўлення ў маі ў эфіры адной з праграм тэлеканала.
Вясной Кастрычніцкі суд Мінска аштрафаваў Рамана Васюковіча
на 580 рублёў за «экстрэмісцкую» кнігу «Беларускі Данбас»,
якую ён прывёз з Украіны.