Сёння затрымалі родных Сяргея Бульбы
Сілавікамі сёння, 24 чэрвеня, былі затрыманыя родныя Сяргея Бульбы.
![sjarhej_bulba.jpg sjarhej_bulba.jpg](/img/v1/images/sjarhej_bulba.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра затрыманне сваякоў Сяргея Бульбы (Сяргея Чыслава) паведамляюць праваабаронцы.
Маці Сяргея забралі з лецішча пад Валожынам і прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа».
Сяргей навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы, служыў у Забайкальскай вайсковай акрузе ў частцы каля кітайскай мяжы, а ў 1991 годзе вярнуўся ў Беларусь.
![Шэйман у намесніках Статкевіча. 26 гадоў таму беларускія афіцэры стварылі сваё Згуртаванне Шэйман у намесніках Статкевіча. 26 гадоў таму беларускія афіцэры стварылі сваё Згуртаванне](/img/v1/images/bzv.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сяргей Бульба быў сярод заснавальнікаў БНФ і адным са стваральнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў. У 1995 годзе ўзначаліў Белы легіён. У 2013 годзе разам з сям'ёй пераехаў ва Украіну на сталае жыхарства.