СК: з 9 жніўня 2020-га заведзена больш за 5 тысяч спраў з-за пратэстаў

Следчы камітэт заявіў, што зарэгістравана больш за 5 тысяч «злачынстваў, звязаных з пратэснымі акцыямі».

118111832_356006425417817_1276466953674178088_n_logo.jpg

Пра гэта паведаміў кіраўнік Следчага камітэта Алег Шандаровіч. І заявіў, што сілавікі працягваюць выяўляць удзельнікаў пратэстаў: «Дабяромся да кожнага. Не варта разлічваць, што гэтыя крымінальныя справы мы закінем і забудзем. З кожным месяцам з'яўляюцца ўсе новыя тэхнічныя магчымасці. Разам з праславутай сістэмай відэаназірання гэта дазваляе ідэнтыфікаваць асобу. Мы можам "вытрыбушыць" любы гаджэт, у тым ліку інфармацыю, якая была выдаленая», — сказаў ён.  

Алег Шандаровіч заклікаў прыйсці да сілавікоў і «дабраахвотна прызнацца» ва ўдзеле ў пратэстах.

Ён адзначыў, што з 9 жніўня мінулага года зарэгістравана больш за 5 тысяч спраў, звязаных з пратэснымі акцыямі. У 2020 годзе іх было каля 1,7 тысячы, а за студзень-верасень гэтага — каля 3,3 тысячы. У асноўным гэта паклёп і абраза, здзейсненыя, як правіла, з выкарыстаннем інтэрнэту, — усяго каля 2 тысяч такіх спраў, ці амаль 40%. Каля чвэрці — «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Спраў наконт рэальнага ўжывання гвалту — менш за 3%.