Скульптуру «Пераемнасць беларускай навукі» адкрылі ў Мінску
Скульптурная кампазіцыя «Пераемнасць беларускай навукі» з'явілася ў Мінску перад будынкам Прэзідыума НАН Беларусі.
Яе адкрыццё адбылося 1 верасня падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў Акадэміі навук.
Звяртаючыся да новых магістрантаў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што ў захаванні пераемнасці і заключаецца вялікі сэнс навукі. Гэта вельмі сімвалічная кампазіцыя: дасведчаны акадэмік запрашае ў Акадэмію навук маладога калегу.
Паводле nn.by