Славянскі тэрарыст пагражае мясцовым суддзям і пракурорам (відэа)

Лідар сепаратыстаў, які называе сябе мэрам Славянска, Вячаслаў Панамароў, пагражае мясцовым суддзям і пракурорам. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу 13 мая. "Таварышы, суддзі, і пракуроры, я праз СМІ звяртаюся, хацелі б вас бачыць тут у выканкаме. З вамі трэба паразмаўляць. Калі вы не разумееце рускай мовы, а толькі ўкраінскую, вам прыйдзецца вызваліць нашу тэрыторыю. Мы сваіх людзей самі знойдзем " — заявіў Панмароў.