«Славянскі базар» будзе весці працаўнік тэлеканалу «Інтэр» Андрэй Даманскі
У 2018 годзе ён трапіў у скандал.

Шматгадовага вядоўцу «Славянскага базару» ад Украіны Цімура Мірашнічэнку, які адмовіўся ўдзельнічаць у фестывалі сёлета, заменіць іншы ўкраінец.
Гэта працаўнік тэлеканалу «Інтэр» Андрэй Даманскі, які вядзе музыкальнае і кулінарнае шоў.
У 2018 годзе ён заявіў, што «вуліцы ўкраінскіх гарадоў нельга называць імёнамі фашысцкіх злачынцаў». Гэта выклікала незадаволенасць украінскіх нацыяналістаў, якія ладзілі пікеты каля офісу каналу «Інтэр».